ДУК «Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна» налічвае 8 музейных пакояў у наступных фiліялах: Старобінскі ГпДК, Восаўскі СДК, Ананчыцкі СДК, Скаўшынскі СДК, Старацярушкаўскі КБ, Гоцкі СДК, Хорастаўскі ДКіСВ, Гаўрыльчыцкі СДК. Асноўнай ідэяй канцэпцыі стварэння і развіцця музейных пакояў з’яўляецца праца па захаванні і выкарыстанні ўнікальнай гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, выхаванню пачуцця кахання да Малой Радзімы. Вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды і прадзеды – неабходна!
Музейны пакой у Ананчыцкім СДК
У 2000 годзе пры Ананчыцкім СДК быў створаны музей, які налічваў пад 200 экспанатаў. Пасля рамонту ў 2010 музейныя экспанаты былі размешчаны ў невялічкім пакоі. Зараз тут налічваецца 60 экспанатаў.
У кнізе наведванняў музея з 2000-2010 год запісана каля 100 падзяк ад наведвальнікаў музея. Сярод іх: дырэктар метадычнага цэнтру Мінскай вобласці, Ларыса Рыжкова – кіраўнік Узорнага ансамбля “Калыханка”, замежныя госці з Даніі, Англіі, Германіі, паэт Салігоршчыны- Федар Гурыновіч, аўтар радыепраграмы “Галасы стагоддзяў беларускага рыдыё – Таццяна Песнякевіч, загадчыкі аддзела культуры Мінскай вобласці і іншыя.












Музейны пакой у Восаўскім СДК
Музейны пакой “Спадчына” створаны ў 2014 годзе і налічвае каля 40 экспанатаў. Сярод іх: атрыбуты адраду “Шчадрэц”, адзенне, прылады працы, ткацкія станкі і інш.














Музейны пакой у Гаўрыльчыцкім СДК
Музейны пакой “Дакрануцца да спадчыны” створаны ў 2018 годзе і налічвае 25 экспанатаў. Гэта уласная калекцыя Бойка Валерыя. У музейным пакоі прадстаулены: адзенне і абутак, хатняе ўбранства, традыцыйная беларуская вышыўка, саламяныя вырабы і інш. Менавіта гэтыя прылады працы былі ў штодзённым жыцці нашах продкаў.
















Музейны пакой у Гоцкім СДК
Музейны пакой “Спадчына” стораны ў 2013 годзе і прадстаўлены наступнымі экспанатамі: карцінамі, вопраткамі, прыладамі працы, рушнікамі і посудам. Налічваецца 19 экспанатаў. У музейным пакоі наведнікі могуць пазнаёміцца з побытам і культурай беларускага народа і з іх рамёствамі.









Музейны пакой у Скаўшынскім СДК
Музейны пакой “Спадчына” свораны ў 1999 годзе і налічвае 123 экспанаты. Музейныя экспанаты прадстаўлены абрусамі, посцілкамі, ручнікамі, іконамі, прыладамі для ткацтва і працы і іншымі прадметамі.


















Музейны пакой у Старобінскім ГпДК
Музейны пакой сялянскага быту створаны ў 2002 годзе. На працягу 12 гадоў экспазіцыя кутка папаўнялася новымі экспанатамі. І ў 2014 годзе адбылося афіцыйнаае адкрыццё. Музейны куток налічвае 144 экспанаты, якія сабраны супрацоўнікамі Дома культуры. Усе экспанаты зроблены рукамі мясцовых майстроў. Самым старажытным экспанатам з’яўляецца царкоўная кніга на стараславянскай мове.

















Музейны пакой у Старацярушкаўскім КБ
Музейны пакой “Матчына спадчына” быў заснаваны ў 2009 годзе. Пакой налічвае каля 120 экспанатаў, якія былі сабраны ў жыхароў аграгарадка Старыя Цярушкі. Таксама ёсць экспанаты з Капыльскага раёну, Слуцкага раёну, Барысаўскага раёну і з Салігорскага раёну. У 2009 годзе Старацярушкаўскі КБ быў узнагароджаны дыпломам за ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе куткоў і пакояў сялянскага побыту “І ажываюць старонкі мінулага” у намінацыі “Шматколькаснасць прадметаў сялянскага побыту і наяўнасць рэдкіх экспанатаў”.

















































Музейны пакой у Хорастаўскім ДКіСВ
Музейны пакой “Бабулін куфэрак” створаны у 2015 годзе. Пакой распавядае пра асаблівасці ручнога ткацтва пачатку ХХ стагоддзя. Экспазіцыя налівае 33 экспанаты, якія асвятляюць традыцыйны працэс стварэння тканых вырабаў ад пасадкі лёну да атрымання гатовага вырабу. Ёсць у пакоі таксама экспанаты вышыўкі крыжыкам і гладзю. Праз фальклор, абрады, звычаі раскрываецца вялізны культурны пласт, які нясе ў сабе ткацтва. Галоўным экспанатам экспазіцыі лічыцца ткацкі станок, на якім працуе і перадае свой вопыт маладому пакаленню Сенюк Таццяна Аркадзяўна кіраўнік кружка па ткацству “Чараўніца”. Дзеці ткуць палатно, з якога робяць розныя сурвэткі, ручнікі і інш.







