Месцам правядзення абавязкова было ўзвышша, ці паляна. На свята зыходзіліся з усёй акругі і старыя і малыя. Зранку, у асобнасці гэта былі маладыя хлопцы, знаходзілі доўгае “вужышча” (вяроўка) і замацоўвалі яе на дрэве. Спачатку хлопцы правяралі на моц сваю гушкалку, саджаючы на яе самых смелых, затым садзілі старэйшага жыхара, а затым усіх жадаючых. Загадвалі ўсялякія жаданні, у асобнасці, калі гэта была дзяўчына, чым вышэй яна падляціць, тым хутчэй пойдзе замуж. Дзяўчат хлопцы раскалыхвалі да тых пор, пакуль яна не прызнавалася, каго кахае. Такое ігрышча суправаджалася песнямі, гульнямі, танцамі пад гармонік.
Час правядзення 7 красавіка, вёска Гаўрыльчыцы.