Саракі

Саракі – народнае свята, якое праводзіцца ў выглядзе гульнёвай праграмы для малодшага і сярэдняга школьнага ўзростаў. Месцам правядзення выбіраецца чый-небудзь двор, дзе абавязкова ёсць хлеў, праз які дзеці павінны перакідваць трэсачкі. Да ўсходу сонца, хлопчыкі павінны былі пазбіраць на двары сорак трэсак. Калі каму ўдасца перакінуць трэску праз хлеў, лічыцца, што той вясною знойдзе сорак птушыных гнёздаў, або сорак птушыных яек. Акрамя гэтага, дзеці гушкаліся на арэлях, гулялі ў розныя гульні.
Час правядзення 22 сакавіка, аграгарадок Ананчыцы.

Обсуждение закрыто.