«Добры вечар — шчодры вечар»

Філіял «Восаўскі СДК» ДУК «Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна» запрашае Вас наведаць абрадавую праграму «Добры вечар — шчодры вечар»!

13 студзеня 2026 года а 17 гадзіне у вёсцы Восава традыцыйна пройдзе абрадавая праграма, якая мае статус нематырыяльнай культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Тут не сустрэнеш звычайную казу, пераапранутага ў кажух чалавека, няма тут і Мядзведзя з Зорканосцам. Асноўным каларытам абраду з’яўляецца Дзед продак-галоўны персанаж усяго дзейства і захавальнік традыцый мястэчка. Асаблівы від продку надае яго незвычайная берасцяная маска, якой няма аналагаў у Рэспубліцы. Надзець гэтую маску можа не кожны, а толькі паважаны сярод вяскоўцаў чалавек.

Існуе добрая прыкмета: калі калядоўшчыкі ў доме пабывалі, увесь год у гэтых гаспадароў не будзе клопатаў

Обсуждение закрыто.