Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі і народа, бо няма чалавека без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Штогод ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца День роднай мовы. З нагоды гэтага свята 21 лютага ў філіяле «Старобінскі ГпДК» ДУК «Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна» прайшла інтэрактыўная гульня «Любіце і шануйце родную мову». Пад час мерапрыемства, вучні мясцовай школы змаглі паглыбіць свае веды аб беларускім фальклоры. Яны ўспомнілі лічылкі, пацешкі, загадкі менавіта сваёй мясцовасці, змаглі даведацца аб узнікненні назваў рэчаў народнага побыту сваіх продкаў.

Шчаслівымі і цікавымі момантамі і любоўю і павагай да роднай мовай запомніцца дзецям гэтае свята.

Обсуждение закрыто.