Абрад “Шчадрэц”

Спецыфіка правядзення абрада «Шчадрэц», які захаваўся ў вёсцы Рог Салігорскага раёна, мае сваю непаўторную асаблівасць, якая выяўляецца ў святкаванні яго ў тым выглядзе, у якім яго ведалі нашы продкі. Абрад праводзіцца на Шчодры вечар у ноч з 13 на 14 студзеня і адбываецца з удзелам традыцыйных маскіраваных персанажаў.

Шмат гадоў таму, пад Стары Новы год ва ўсіх хатах вескі Рог Салігорскага раена ладзяць Шчодрую вячэру. На край стала ў гліняным гаршку ставяць кашу- куццю з ячменю і мяса, запраўленую маслам або салам. Гаспадар падносіць куццю да вакна, гукаючы Мароза. Моладзь і дзеці пазіраюць у вакно, чакаючы шчадроўнікаў. Пад вясёлую музыку маскіраваныя персанажы заходзяць у хату ды cпяваюць калядные абрадавыя песні. Захоўваюць і перадаюць абрад «Шчадрэц» в. Рог сваім дзецям і ўнукам удзельнікі народнага фальклорнага калектыву «Палескія крыніцы» Восаўскага сельскага Дома культуры.
У 2009 годзе абраду «Шчадрэц» надалі статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Час правядзення 13 студзеня, вёска Рог, вёска Восава.

Фотогалерея

Галерея

Обсуждение закрыто.