VIII рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва «Сугалоссе»

15 жніўня ў аграгарадку Ананчыцы Салігорскага раёна прайшоў яркі VIII рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва «Сугалоссе». Свята сабрала на сваёй сцэне калектывы і майстроў народнай творчасці з Салігорскага, Старадарожскага, Смалявіцкага, Уздзенскага, Любанскага, Пухавіцкага і Лагойскага раёнаў.
Гэтае мерапрыемства – сапраўдная падзея для ўсіх, хто беражна захоўвае і любіць беларускую культуру. Фальклорныя калектывы з розных куткоў Міншчыны дарылі гасцям аўтэнтычныя народныя песні і запальныя танцы. Апрача канцэртнай праграмы, на фестывалі працавала выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
На свяце прысутнiчалi ганаровыя госцi з Нацыянальнай Акадэмii навук Беларусi: Козенка М.А, Васiльева I.A., Казачкова Н.С.
Фестываль «Сугалоссе» – гэта не проста конкурс, а жывое спатканне з традыцыямі, каб кожны змог адчуць гонар за мастацтва сваіх продкаў і талент сучаснікаў.

Обсуждение закрыто.