



Фестываль «Сугалоссе» завяршыўся ўрачыстай цырымоніяй узнагароджання, якая пацвердзіла: кожны, хто прыехаў з розных куткоў Міншчыны, зрабіў свой уклад у захаванне народнай спадчыны. Кожны фальклорны гурт і майстры атрымалi дыплом за ўдзел і каштоўныя падарункi – гэта стала падзякай за іх працу і любоў да традыцый. Аднак самыя яркія моманты чакалі пераможцаў у спецыяльных намінацыях.
Дыпломы і асаблівыя падарункі ў намінацыях «За лепшую гульнёвую праграму, заснаваную на мясцовых традыцыях» і «За высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства песень» атрымаў Старадарожскі раён. Яго калектывы зачаравалі гледачоў самабытнасцю і прафесіяналізмам.Салігорскі раён стаў сапраўдным рэкардсменам па колькасці ўзнагарод. Яму прысудзілі адразу некалькі намінацый: «За захаванне танцавальных традыцый свайго рэгіёна», «За лепшую фальклорную праграму раёна», «За лепшую выставку раёна – “Фальварак майстроў”» і «За захаванне і папулярызацыю мясцовых песеных традыцый». Такі поспех сведчыць аб глыбокай працы мясцовых даследчыкаў і выканаўцаў.
Не застаўся без узнагароды і Пухавіцкі раён: яму ўручылі дыплом «За адметнае майстэрства і высокі ўзровень традыцыйнага пляцення з натуральных матэрыялаў», што падкрэслівае захаванне старадаўніх рамёстваў.
Фестываль «Сугалоссе» яшчэ раз даказаў, што беларуская культура жывая і разнастайная, а яе носьбіты – сапраўдныя скарбніцы народнага генія.

Віншуем усіх пераможцаў і ўдзельнікаў з заслужанымі ўзнагародамі!
