Сёння, 13 лютага, у рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё», прайшло засяданне народнага клуба народных майстроў «Натхненне» філіяла «Раённы Цэнтр рамёстваў» на базе народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Валошка». Удзельнікі клуба пазнаёміліся з асаблівасцямі вырошчвання і традыцыйнай апрацоўкай льну для вырабу даматканага палатна, акунуліся ў мінулае, набылі новыя веды і ўражанні.





