Вячоркі «Без Міколы – няма зімы ніколі» ў Вялічкавічскім СДК

            22 снежня ў Вялічкавічскім сельскім Доме культуры прайшлі вячоркі «Без Міколы – няма зімы ніколі», прысвечаныя чарзе  апошніх восеньскіх свят:   Варвары, Савы і  Міколы.  “Варвара  варыць, Сава  выпякае, Мікола  гасцей сустракае” – народная прымаўка, якая аб’ядноўвае тры важных святы, адзначваюць паварот ад восені да зімы.

          Дзеянне вячорак пачыналася ў фае Дома культуры, дзе былі арганізаваны  выставы работ народных умеліц Бойка Надзеі Фёдараўны і Пратасені Таццяны Уладзіміраўны,  жыхарак аграгарадка Вялічкавічы. Так сама сваі работы пад назвай «Навагоднія цацкі» прадставіў   дзіцячы  гурток «Ачумелыя ручкі».  Неабышлося і без кірмашу-продажу хатніх нарыхтовак,  дзе кожны прысутны імеў магчымасць набыць закаткі мясцовых гаспадынь.

         Галоўнае дзеянне адбывалася ў тэтральнай зале Дома культуры. Вячоркі праходзілі ў форме тэатралізаванага прадстаўлення. Варта адзначыць цікавую задумку афармлення сцены ў выглядзе беларускай вясковай хаты, дзе неад’емнай часткай была  печ, куфар, ложак, засланы вышыванкамі мясцовых масцярыц.  Фальклорным гуртком “Крыніца” выконваліся беларускія народныя песні, такія як “Ой там на гары”,  “Ой капуста ды расада” і г.д.   Галоўны герой дзед Кузьма жартаваў і загадваў загадкі.  Жанчыны расказвалі  цікавыя гісторыі і байкі, а маладыя дзяўчаты – розныя небыліцы і дражнілкі.  Усе гледачы былі задаволены і арганізатараў вячорак адарылі шчырымі апладысментамі.  

Обсуждение закрыто.