На базе ДУК “Цэнтралізованая клубная сістэма Маладзечанскага раёна” 24 сакавіка адбылося рэгіанальнае свята-конкурс выцінанкі “Папяровыя карункі”. Арганізатарам з’яўляўся аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама.

У V рэгіанальным свяце-конкурсе выцінанкі “Папяровыя карункі” прымалі ўдзел майстры і вучні з усёй Мінскай вобласці, якія займаюцца мастацтвам стварэння ажурных папяровых узораў. Удзельнікамі свята-конкурсу таксама сталі і майстры Раёнага Цэнтра рамёстваў ГУК “Культурна-дасуговы центр Салігорскага раёна” Дзябрэй Марына і Гурыновіч Антон.
Конкурс складаўся з дзвюх частах. Першая – конкурс выстаўка гатовых работ, прывезеных майстрамі на свята. Другая – адкрыты конкурс па выкананню загадзя вызначанага і абдуманага твора.
Журы конкурсу ўлічвае тэхналагічнае і мастацкае майстэрства кожнага ўдзельніка, яно адносіны да традыцый, іх тактоўную інтэрпрэтацыю ў адпаведнасці з сучаснасцю, творчую самастойнасць і індывідуальнасць мастацкага почырку.
Па выніках конкурсу майстр Раёнага Цэнтра рамёстваў Марынам Дзябрэй была ўзнагароджаена дыпломам лаўрэата ў намінацыі “ЛЕПШАЯ КАЛЕКЦЫЯ ХАТНІХ РАБОТ”.