З мэтай вывучэння гісторыі Салігорскага краю зберажэння і папулярызацыі культурнага наследдзя і ў сувязі з Годам малой Радзімы, з 16 па 25 снежня 2020 года філіяламі ДУК «Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна» былі арганізаваны выставы работ майстроў народнай творчасці і раместваў. Філіялы «Краснаслабоцкі ГпДК», «Старобінскі ГпДК», «Вялічкавіцкі СДК» і «Доўгаўскі СДК» прадставілі на сваіх пляцоўках творы народнай творчасці сваіх землякоў, якія самастойна авалодалі народнымі рамёствамі па розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзякуючы сваяму захапленню майстры не толькі зберагаюць і памнажаюць наследдзе народнай творчасці, але таксама перадаюць свой вопыт і навыкі рамяства падрастаючаму пакаленню.









