Абласное свята народнай творчасці “Нясвіжскі фэст”

Для талента няма перашкод. Гэта даказалі 16 чэрвеня 2018 года  удзельнікі абласнога свята народнай творчасці “Нясвіжскі фэст”, у рамках якога таксама адбыліся  фестываль народнай музыкі “Грай, гармонік” і свята-конкурс майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”.

У Нясвіжы сабраліся больш паўсотні прыхільнікаў народнай творчасці з розных раёнаў Міншчыны. Стаць ўдзельнікамі фэста былі запрошаны таксама і аматарскія калектывы інструментальнага жанра і майстры народнай творчасці Салігорскага раёна.

На гарадской плошчы каля ратушы можна было палюбавацца ўнікальнымі работамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сувенірамі і набыць найболей упадабаныя з іх, паслухаць музыку і захапіцца арыгінальнымі ўборамі ўдзельнікаў фэсту.

Фэст пачаўся з шэсця ўдзельнікаў. Потым рушылі ўслед майстар-класы па пляценні з саломы, танцы, музычныя выступы  і, менавіта, конкурсныя праграмы, па вынікам якіх дыпломы І ступені  атрымалі:

Марына Дзябрэй – за выдатнае валоданне майстэрствам саломапляцення і лепшую саламяную скульптуру на свяце-конкурсе майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”.

Алена Сцешыц  – за выдатнае валоданне майстэрствам саломапляцення і лепшыя саламяные кветкі на свяце-конкурсе майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”.

Надзея Усовіч  – у абласным фестывалі народнай музыкі “Грай, гармонік!”

 

Дыплом ІІ ступені  атрымала:

Людміла Яшына – за выдатнае ўвасабленне мастацкага вобраза і лепшую аплікацыю саломкай по цвёрдай паверхні на свяце-конкурсе майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”.

 

Дыплом лепшага сямейнага калектыву атрымалі:

Ірына і Марыя Валатовіч – за беражлівае стаўленне да захавання традыцый саломапляцення на свяце-конкурсе майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”.

Обсуждение закрыто.