Свет дзіцяці… Наўрад ці можна ўявіць яго без якіх-небудзь цацак і гульняў. Забаўляць дзяцей трэба было заўсёды. І не толькі забаўляць, але і развіваць іх уяўленне, фантазію, узбагачаць жыццёвы вопыт. Для гэтага рабілі цацкі, прыдумлялі розныя гульні, забавы, заняткі, звязаныя з паўсядзённым жыццём.
Кожны народ мае свае самабытныя гульні і цацкі, якія адлюстроўваюць яго характар, старажытныя звычаі і традыцыі, і беларускі народ тут не з’яўляецца выключэннем. У яго ёсць свае любімыя гульні і цацкі, што захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Традыцыйная народная цацка –гэта яшчэ і добрая аснова для сучаснай творчасці. Прыемна адзначыць, што апошнім часам такая творчасць шырока разгортваецца ў розных гуртках клубных устаноў. Даступнасць матэрыялу, адносная лёгкасць і нескладанасць вырабу цацак з гліны, саломы, дрэва і іншых традыцыйных матэрыялаў робяць гэты занятак цікавым, карысным і захапляльным.
2 чэрвеня 2018 года ў Парке “Чатырох стыхій” г.Салігорска прайшоў VI рэгіянальны дзіцячы свята-конкурс гульні і цацкі «На аблоках дзяцінства». Свята было прысвечана Міжнароднаму Дню аховы дзяцей і 60-годдзю г.Салігорска. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца ДУК “Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна”.
Конкурс праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў, далучэння дзяцей да каштоўнасцей этнакультурнай спадчыны праз вывучэнне традыцыйнай народнай цацкі, развіцця і падтрымкі дзіцячай адоранасці ў галіне народнай культуры і мастацтва.
Свята-конкурс цацкі і гульні складаўся з трох частак:
- выстава работ удзельнікаў конкурсу;
- конкурс на лепшы выраб дзіцячай цацкі;
- конкурс на лепшую гульнёва-забаўляльную праграму.
У конкурсе прымалі удзел Салігорскі, Клецкі, Чэрвеньскі, Сталбцоўскі, Лагойскі і Мінскі раёны. Свае гульневыя праграмы прадставілі Барысаўскі і Дзяржынскі раёны.
Журы рэгіянальнага свята-конкурсу выявіла і ўзнагародзіла пераможцаў у наступных намінацыях:
Дыпломам 3 ступені:
У намінацыі “Цацка-фантазія” – Таццяна Капцюг (Вілейскі раён)
У намінацыі “Мяккая цацка” – Яўгенія Плясунова (Вілейскі раён)
У намінацыі “Ільняная казка” – Ганна Чайкоўская (Вілейскі раён)
У намінацыі “За зберажэнне і творчае развіццё традыцыйнай цацкі” – Вікторыя Канапелька (Чэрвеньскі раён)
У намінацыі “Папяровая вясёлка” – Крысціна Кандратовіч (Клецкі раён)
У намінацыі “Беларуская полька” – Дар’я Норка (Вілейскі раён)
У намінацыі “За лепшую хатнюю калекцыю” – Яна Стош (Лагойскі раён)
Дыпломам 2 ступені:
У намінацыі “Цацка-фантазія” – Варвара Календа (Барысаўскі раён)
У намінацыі “Мяккая цацка” – Вікторыя Крупская (Барысаўскі раён)
У намінацыі “За зберажэнне і творчае развіццё традыцыйнай цацкі” – Паліна Гардзіевіч (Мінскі раён)
У намінацыі “Папяровая вясёлка” – Ксенія Ладуцька (Чэрвеньскі раён)
У намінацыі “Беларуская полька” – Уладзімір Гром (Мінскі раён)
У намінацыі “За лепшую хатнюю калекцыю” – Яніна Вяргейчык (Чэрвеньскі раён)
Дыпломам 1 ступені:
У намінацыі “Цацка-фантазія” – Дзіяна Домрачава (Барысаўскі раён)
У намінацыі “Мяккая цацка” – Паліна Махвіеня ( Салігорскі раён)
У намінацыі “За зберажэнне і творчае развіццё традыцыйнай цацкі” – Злата Ількавец (Дзяржынскі раён)
У намінацыі “Беларуская полька” – Ксенія Лях (Клецкі раён)
У намінацыі “За лепшую хатнюю калекцыю” – Дар’я Юнг (Лагойскі раён)
Дыпломам лаўрэата:
У намінацыі “Цацка-фантазія” – Дар’я Жгун (Мінскі раён)
У намінацыі “Мяккая цацка” – Анастасія Сцешыц (Салігорскі раён)
У намінацыі “Ільняная казка” – Новікава Вікторыя (Дзяржынскі раён)
У намінацыі “За зберажэнне і творчае развіццё традыцыйнай цацкі” – Анастасія Гром (Мінскі раён)
У намінацыі “Беларуская полька” – Настасся Кузняцова (Дзяржынскі раён)
У намінацыі “За лепшую хатнюю калекцыю” – Яўген Чайкоўскі (Салігорскі раён)
У намінацыі “Саламянае дзіва” – Ульяна Бяліцкая (Салігорскі раён)
У намінацыі “Лепшае мастацкае вырашэнне” – узорны фальклорны гурт “Весялінка” (Барысаўскі раён)
У намінацыі “Зберажэнне і творчае развіццё традыцый народнай гульні” – тэатральна-гульнёвая студыя “Жэўжыкі” (Дзяржынскі раён)
У намінацыі “Лепшае увасабленне вобраза” – Кацярына Раджабава (Узорны фальклорны гурт “Весялінка”), Дзмітрый Красоўскі (тэатральна-гульнёвая студыя “Жэўжыкі”)
Фото: рэдакцыя “Электронный Солигорск”
Видео: “Солигорский Телеканал”